ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны дэпартамант ЗША загадаў шэрагу дыпляматаў і сем’ям супрацоўнікаў місіі пакінуць Эль-Рыяд. Дырэктар Фэдэральнага бюро дасьледваньняў Робэрт Мюлер заявіў, што сёньня ў Рыяд выляцела група экспэртаў бюро, каб дапамагчы мясцовым службам бясьпекі шукаць арганізатараў і іхныя магчымыя сувязі з арганізатарамі тэрактаў у Чачні. Генеральны сакратар Лігі арабскіх дзяржаваў Амр Муса зганіў тэракт і заявіў, што гэтыя напады не дасягнуць сваіх крымінальных мэтаў.