Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:42 ]  Выбух у Чачні. 14 чалавек загінулі 145 -- параненыя


ГРОЗНЫ. Прынамсі 14 чалавек сталі ахвярамі выбуху, які зьдзейсьніла жанчына-самагубца ў месьце Ілісхан-Юрт. Гэнэральны пракурор прамаскоўскай адміністрацыі Чачні Ўладзімір Краўчанка паведаміў, што выбух адбыўся пад час рэлігійнага фэсту, удзел у якім бралі каля 15 тысячаў чалавек. 145 чалавек параненыя, зь іх 45 – у крытычным стане. Выбух адбыўся ў той момант, калі жанчына паспрабавала прарвацца да трыбуны, на якой быў кіраўнік прамаскоўскай адміністрацыі рэспублікі Ахмад Кадыраў. Паводле іншых зьвестак жанчынаў-самагубцаў было дзьве. Ніхто зь кіраўнікоў рэспублікі не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG