ГААГА. Сёньня ў Міжнародным Гаагскім трыбунале пачнецца судовы працэс над трыма басьнійскімі сэрбамі, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў забойстве больш чым 7 тысячаў мусульманскіх хлопчыкаў ў Срэбраніцы ў 1995 годзе ў часе Басьнійскай вайны. Відоджа Благоджэвіча і Драгана Абрэновіча абвінавачваюць да таго ж ў генацыдзе. Тры басьнійкія сэрбы не прызнаюць сябе вінаватымі.