ПАЛАСА ГАЗА. Учора ўначы ізраільскія войскі атакавалі лягер палестынскіх уцекачоў у паўдні Паласы Газа. Палестынскі бок сьцьвярджае, што ізраільскія вайскоўцы застрэлілі трох палестынскіх супрацоўнікаў службы бясьпекі й паранілі дзьвух чалавек. Ізраільскае камандваньне пакуль ніяк не каментуе гэтае здарэньне. Атакаваньне стала адказам на дзеяньні палестынскіх ваяўнікоў, якія ўчора абстралялі з мінамёту габрэйскае паселішча Гуш-Катіф. У выніку былі параненыя 10 ізраільскіх вайскоўцаў. За гэта ўзяла на сябе адказнасьць групоўка Хамас.