Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:56 ]  Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі сустрэнецца з кіраўнікамі ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі праводзіць сёньня ў Вашынгтоне перамовы з кіраўнікамі ЗША. У праграме ягонага візыту – сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, віцэ-прэзыдэнтам Дзікам Чэйні, кіраўніком Пэнтагону Дональдам Рамсфэльдам і лідэрамі абодвух палатаў Кангрэсу. Асноўная тэма перамоваў – сытуацыя вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Сэўл і Вашынгтон упэўненыя, што трэба прымусіць Пхэньян адмовіцца ад ядзерных распрацовак. У той жа час паўдзённакарэйскі лідэр настойвае на выключна дыпляматычным вырашэньнгі канфлікту. Днямі КНДР абвесьціла аб выхадзе з Дамовы пра без’ядзерны статус Карэйскай паўвыспы, матывуючы гэты крок варожай палітыкай ЗША. Паўдзённая Карэя, Злучаныя Штаты, Кітай і Расея выказалі занепакоенасьць ў сувязі з гэтым рашэньнем КНДР.
XS
SM
MD
LG