ПЭКІН. 63 чалавекі загінулі ў выніку выбуху ў газавай шахце ва Ўсходнім Кітаі. Афіцыйнае агенцтва друку Кітаю паведамляе пра тое, што 27 з 113 шахцёраў былі выратаваныя. 23 чалавекі пакуль не могуць знайсьці. Дзесяць шахцёраў зараз знаходзяцца ў шпіталі. Прычына выбуху зараз дасьледуецца. Паводле афітцыйных дадзеных ў кітайскіх шахтах загінулі 1 600 шахцёраў з прычыны няшчасных выпадкаў цягам першых двух месяцаў гэтага году.