ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што самагубчыя напады ў Савудаўскай Арабіі нагадалi ўсім, што вайна з тэрарызмам працягваецца.
Ад скаардынаванай сэрыi выбухаў у Рыядзе -- савудаўскай сталiцы – паводле афiцыйнай iнфармацыi, загiнулi прынамсi 29 чалавек, зь iх сямёра савудаўцаў, сямёра амэрыканцаў, а таксама грамадзяне iншых краiнаў. Аднак вiцэ-прэзыдэнт ЗША Дзiк Чэйнi ўжо сказаў, што загiнула каля 90 чалавек.
Паведамляецца, што тэрарысты, страляючы, уехалi на машынах на тэрыторыю трох жылых комплексаў для замежнікаў i выбухнулi шматлiкiя бомбы.
Выбухi адбылiся за некалькі гадзінаў да прылёту ў Рыяд Дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла. Паўэл наведаў месца аднаго з тэрактаў. Ён заявiў, што напады выглядаюць, як дзеяньнi тэрарыстычнай сеткi Аль-Кайда. Фэдэральнае бюро расьледаваньняў ЗША плянуе даслаць у Савудаўскую Арабiю сваiх спэцыялiстаў.
Самагубчы напад у Рыядзе асудзілі лідэры розных краінаў Блізкага Ўсходу і Эўропы. Прадстаўнікі Ярданіі, грамадзяне якой таксама загінулі ў Рыядзе, заявілі, што гэты напад толькі ўзмацніць рашучасьць знайсьці рашэньне блізкаўсходніх праблемаў. Кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавьер Саляна заявіў, што напады пагражаюць стабільнасьці і дабрабыту на Блізкім Усходзе. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар адзначыў, што тэракт ёсьць дадатковай нагодай павялічыць супольныя намаганьні ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам.