Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  ЗША ня будуць рабiць зьменаў у мiрным пляне


АМАН. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты ня будуць рабiць зьменаў у плян мiрнага разьвязаньня палестына-iзраiльскага канфлiкту, нягледзячы на незадаволенасьць Ізраілю. Плян быў распрацаваны ЗША разам з Арганiзацыяй аб’яднаных нацыяў, Эўрапейскiм зьвязам i Расеяй. Ён заклiкае iзраiльцаў i палестынцаў спынiць гвалтоўныя дзеяньнi, а таксама прадугледжвае стварэньне палестынскай дзяржавы да 2005 году. Сёньня ў Ерусалiме iзраiльскi прэм’ер-міністар Арыэль Шарон заявіў, што Ізраіль захавае некаторыя паселішчы на Заходнім беразе ракi Ярдан. Паводле мiрнага пляну, дзясяткi габрэйскiх паселішчаў на Заходнім беразе мусяць быць разбураныя і юудаўнiцтва новых паселiшчаў мусiць быць спыненае. Сёньня ж iзраільская паліцыя арыштавала лідэра і 15 сябраў арабска-ізраільскага Ісьлямскага руху. Іх падазраюць у зборы сродкаў для ваяўнiчай палестынскай групоўкі Хамас.
XS
SM
MD
LG