Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Лiдэр шыiтаў Іраку заклiкаў стварыць дэмакратычны ўрад


НЭДЖЭФ. Лідэр ірацкіх мусульманаў-шыітаў аятала Мухамэд Бакір аль-Хакім сёньня заклікаў да стварэньня дэмакратычнага ўраду ў Іраку. Аль-Хакім адзначыў, што ні чыста ісьлямскі, ні выключна сьвецкi ўрад ня здолее мець сапраўднай ўладу ў Іраку. Аль-Хакім адзначыў, што ў склад ураду мусяць увайсьці прадстаўнікі ўсіх партыяў і этнiчных групаў Іраку. Сёньня ж амэрыканская адмiнiстрацыя ў Іраку пацьвердзiла, што новапрызначаны мiнiстар аховы здароўя Іраку падаў у адстаўку. Мiнiстар Алi Шэнан аль-Джалабi займаў высокую пасаду ў мiнiстэрстве за часам Садама Хусэйна i таму многiя iрацкiя дактары пратэставалi чупраць ягонага прызначэньня. Аль-Джалабi падпiсаў паперу з асуджэньнем былой кiроўчай партыi Баас, але адмовiўся выступiць з асуджэньнем публiчна.
XS
SM
MD
LG