ВАРШАВА. У Польшчы пачынаецца новы карупцыйны скандал. Учора газэта “Rzecz Pospolita” паведаміла, што высокi чыноўнiк Міністэрства аховы здароўя Дэшчынскі патрабаваў мiльёны даялраў хабару, каб уключыць пэўныя лекi у сьпіс прэпаратаў, якія хворым людзям аплочвае міністэрства. Газэце пра гэта нібыта паведаміў дырэктар польскага філіялу адной з буйных фармацэўтычных кампаніяў. Дэшчынскі прызнаў, што ён сустракаўся з прадстаўнікамі гэтай кампаніі, аднак адхіліў усе абвінавачваньні ў тым, што ён патрабаваў ад іх грошы за дапамогу. Праваахоўныя ворганы пачалі расьледаваньне.