ТАЛІН. Парлямэнт Эстоніі сёньня адхіліў праект закону, які забараняў былым супрацоўнікам савецкага КГБ быць абранымі сябрамі парлямэнту і мясцовых ворганаў улады. Паводле прапановы правых у парлямэнце, кандыдаты ў заканадўчыя ворганы Эстоніі мусілі б прысягаць, што яны ніколі не былі зьвязаныя з КГБ альбо іншымі рэпрэсiўнымі структурамі.