ПРАГА. Міністар абароны Чэхіі Яраслаў Тврдзік прапанаваў датэрмінова скасаваць абавязковую службу ў чэскiм войску. Паводле прапанаванага раней праекту вайсковай рэформы, зь 1 студзеня 2007 году чэскае войска мелася б перайсьці на кантрактную сыстэму і адмовіцца ад прызыўнікоў. На думку Тврдзіка, гэтыя зьмены можна было б увесьці на два гады раней – з 1 студзеня 2005 году. У чацьвер гэтыя прапановы міністэрства абароны будуць вынесеныя на разгляд чэскага ўраду.