Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:54 ]  Шэварнадзе пра будучую сустрэчу з Пуціным наконт Абхазіі


ТБІЛІСІ. Як паведаміў прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ, ў гэтым месцы адбудзецца ягоная сустрэча з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным па абхазскім пытаньні. Лідэры абмяркуюць, якім чынам магчыма зрэалізаваць пагадненьні, якія былі падпісаныя падчас мінулай сустрэчы на высокім ўзроўні. Шэварнадзэ заявіў, што Расея “зацікаўленая ў аднаўленьні чыгуначнага транзіту праз Абхазію і ў вяртаньні грузінскіх уцекачоў”. Дзе адбудзецца сустрэча грузінскага і расейскага лэдэраў, Эдуард Шэварнадзэ не паведаміў. Абхазія дэ-факта атрымала незалежнасьць ў 1993 годзе пасля 2 гадовай барацьбы з грузінскімі сіламі. Расея неафіцыйна аказвала падтрымку Абхазіі, на яе тэрыторыі ёсьць расейская вайсковая база і міратворчыя сілы ў складзе 1800 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG