Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:52 ]  Паседжаньне Рады Расея-НАТО ў Маскве


МАСКВА. Сёньня ў расейскай сталіцы адбудзецца паседжаньне Рады Расеі й НАТО на чале з генеральным сакратаром НАТО Джорджам Робертсанам. Такога кшталту сутрэча адбываецца ў Расеі ўпершыню. Рада была створаная ў траўні 2002 году з тым, каб Расея мела голас ў часе прыняцьця рашэньняў у Паўночнаатлянтычным альянсе. Сёньняшнія перамовы, як плянуецца, будуць прысьвечаныя супрацоўніцтву паміж НАТО і Расеяй, эўрапейскай бясьпецы, а гэтаксама сытуацыі ў Босьніі, Афганістане і Іраку. Сёньняшняя падзея стане крокам да будучай сустрэчы міністраў абароны й замежных справаў краінаў – сябраў Рады наступным месяцам у Мадрыдзе. Джордж Робертсан гэтаксама сёньня сустрэнецца з расейскімі міністрамі абароны й замежных справаў
XS
SM
MD
LG