ВАШЫНГТОН. Сёньня прэзыдэнт Паўдзённай Карэі сустрэнецца ў Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, каб абмеркаваць ядзерную праграму КНДР ды іншыя пытаньні. Учора лідэр Паўдзённай Карэі меў сустрэчу ў Н’ю-Ёрку з Генеральным сакратаром ААН Кофі Ананам, ён наведаў Амэрыканскую гандлёвую палату, а гэтаксама сустрэўся з ветэранамі карэйскай вайны. Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі заявіў, што Паўночная Карэя не мае аніякага шанцу, апроч як паступіцца ядзернымі амбіцыямі, каб далучыцца да міжнароднай супольнасьці. Прэзыдэнт дадаў, што распрацоўка КНДР ядзернай зброі пагражае стабільнасьці ў рэгіёне.