Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Дзяржсакратар ЗША ў Савудаўскай Арабіі


Сёньня Дзяржсакратар Колін Паўэл правядзе перамовы з лідэрамі Савудаўскай Арабіі пра апошні плян мірнага развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Нагадаю, што ўчора Колін Паўэл меў сутрэчу з каралём Ярданіі. Да гэтага ў Егіпце дзяржсакратар ЗША заклiкаў палестынцаў i iзраiльцаў неадкладна рабiць хаця б невялiкiя крокi да мiру ў рэгiёне. Паўэл абмеркаваў з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам плян развязаньня блiзкаўсходняга канфлікту – гэтак званую дарожную мапу. Дзяржсакратар ЗША заявiў, што ён з нецярплiвасьцю чакае першых перамоваў памiж iзраiльскiм прэм’ер-мiнiстрам Арыелем Шаронам І палестынскiм прэм’ерам Махмудам Абасам, якая мусіць адбыцца ў пятніцу.
XS
SM
MD
LG