РЫЯД. Прынамсі 60 чалвек былі параненыя ўчора ўвечары ў выніку выбуху ў сталіцы Савудаўскай Арабіі ў квартале, дзе жывуць замежнікі, сярод параненых было 40 амэрыканцаў. Пра гэта паведамляе амэрыканскі амбасадар у Савудаўскай Арабіі. Гэтаксама ёсьць непадцьверджаныя звесткі пра дзьве сьмерці ў выніку выбуху. Міністар унутраных справаў Савудаўскай Арабіі мяркуе, што выбухнуў аўтамабіль, начынены выбуховымі рэчывамі. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за тэракт. Вядзецца сьледства. Ярданія падазрае ў выбуху групоўку Аль-Каеда. Тэракт адбыўся напярэдадні візыту ў Савудаўскую Арабію дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла. Дзярждэпартамэнт паведамляе, што ягоны візыт адбудзецца, нягледзячы на выбухі. Дзярждэпартамэнт ЗША гэтымі днямі рэкамендаваў амэрыканцам ўстрымацца ад паездак у Савудаўскую Арабію ў сувязі з пагрозай тэрактаў.