БАГДАД. Новы кiраўнiк адміністрацыi Іраку Пол Брэмэр сёньня прыбыў у Багдад. Брэмэр заявіў, што амэрыканская адмiнiстрацыя спадзяецца як мага хутчэй перадаць iрацкаму народу кiраваньне краiнай.
Сёньня ж лідэр ірацкіх шыітаў аятала Махамад Бакір аль-Хакім заклiкаў дзясяткi тысячаў сваiх прыхiльнiкаў у горадзе Нэджэф да мiрнага супрацiву замежнаму панаваньню ў Іраку. Хакiм правёў 23 гады ў эмiграцыi ў Іране i вярнуўся ў Ірак у мiнулую суботу.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, выступаючы ў штаце Нью-Мэксыка, сказаў, што сiлы каалiцыi пакiнуць Ірак, калi там будзе ўсталяваны дэмкратычны ўрад.