Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:13 ]  Усясьветная арганізацыя здароўя вывучае кiтайскую правiнцыю

ПЭКІН. Экспэрты Усясьветнай арганізацыі здароўя сёньня наведалі кітайскую правінцыю Гуанксі. Яны вывучаюць распаўсюд эпідэміі нетыповай пнэўманіі (САРС). Адмыслоўцы выказалі занепакоенасьць магчымым выбухам эпідэміі САРСу ў гэтай правінцыі ў зьвязку зь вяртаньнем тысячаў жыхароў гэтай правінцыі пасьля сьвяткаваньня сьвята Перашга траўня ў суседняй правінцыі Гуандунг, дзе вірус нетыповай пнэўманіі найбольш распаўсюджаны. Сёньня афіцыйныя асобы Кітаю паведамілі пра новыя 12 ахвяраў САРСу і 75 выпадкаў захворваньня. Агульная колькасьцл інфікаваных нетыповай пнэўманіяй, такім чынам, у Кітаі перавысіла 5 тысячаў чалавек. У сьвеце колькасьць памерлых ад САРСу перавысіла 550 чалавек, болей за 7 тысячаў – інфікаваныя.
XS
SM
MD
LG