БАГДАД. Лідэр ірацкіх шыітаў аятала Махамад Бакір аль-Хакім сёньня наведаў сьвяты дял мусульманаў-шыітаў горад Нэджэф. Лідэра Вярхоўнай рады ісьлямскай рэвалюцыі Іраку віталі сотні тысячаў вернікаў. Ва ўчорашняга звароце да вернікаў у горадзе Насырыя аль-Хакім настойваў на тым, каб акупацыйныя войскі пакінулі краіну і дазволілі ірацкаму народу стварыць новы ўрад.