БУДАПЭШТ. Вугорскі ўрад разглядае канстутыцыйную магчымасьць выслаць міратворчую місію ў Ірак , нават калі парлямант краіны адмовіцца ўхваліць вайсковую прысутнасьць вугорскіх жаўнераў у Іраку. Міністар замежных справаў краіны Ласла Ковач заявіў, што апазыцыйныя партыі выступацюь супраць такой прысутнасьці. На думку міністар, трэба разумець, што іншыя шляхі дапамогі ня будуць мець такой каштоўнасьці, як прысутнасьць 300 вайскоўцаў, якія будуць дапамагаць падтрымваць мір у рэгіёне.