ВАРШАВА. Афіцыйныя асобы Польшчы сёньня паведамілі, што 22-23 траўня ў Варшаве адбудзецца канфэрэнцыя ў пытаньні стварэньня акупацыйнай зоны пад кіраўніцтвам Польшчы ў Іраку. Камандаваць войскамі ў гэтай зоне прызначаны Анжэй Тышкевіч. Польская акупацыйная зона будзе знаходзіцца паміж Басрай і Багдадам – паміж амэрыканскай і брытанскай зонамі. Міністар абароны Польшчы падкрэсьліў, што было б лепш, калі б дзеяньні акупацыйных уладаў ажыцьцяўляліся на падставе рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН.