ВІЛЬНЯ. Учора ў Літве адбыўся рэфэрэндум. Паводле папярэдніх вынікаў літоўцы кардынальна прагаласавалі за далучэньне да Эўразьвязу. Пакуль падлічана 98 адсоткаў бюлеценяў, і 91 адсотак прагаласаваўшых выказаліся за ўваход у Эўразьвяз. Яўка выбаршчыкаў на рэферэндум склала 64 адсоткі. Прэзыдэнт Літвы Раландас Паксас заявіў, што цяпер пачынаецца новы этап эўрапейскай гісторыі Літвы. Прэм’ер-міністар краіны Альгірдас Бразаўскас і сьпікер літоўскага парляманту Артурас Паўлаўскас ў часе сьвяткаваньня разрэзалі торт у выглядзе вялікага сьцягу Эўразьвязу й меншага за яго сьцягу Літвы.