КАІР. Кіраўнік знешняй палітыкі Эўразьвязу Хав’ер Саляна пачынае свай блізкаўсходні тур з Егіпту. Сёньня ён будзе мець сустрэчу з прэзыдэнтам Эгіпту і Кіраўніком Лігі арабскіх дзяржаваў. Асноўная тэма сёньняшніх перамоваў, як дарэчы і ўсяго ягонага блізкаўсходняга туру – развязваньне палестына-ізраільскага канфлікту. Саляна плянуе наведаць пасьля Егіпту Ярданію, Савудаўскую Арабію, Ізраіль, палестынскія тэрыторыі, Сірыю і Ліван.