ТЭГЕРАН.Прэзыдэнт Ірану Мохамэд Хатамі сёньня наведае Ліван. Гэта першы замежны візыт іранскага лідэра ад часу Іслямскй рэвалюцыі 1979 году. Далей ён наведае Сірыю, Йемен, Бахрэйн. Хатамі плянуе сустрэцца з лідэрамі шыіцкага мусульманскага руху Лівану.