Вільня Сёньня ў Літве скончыцца рэфэрэндум аб далучэньні краіны да Эўразьвязу. Галасаваньне пачалося ўчора. Паводле дадзеных цэнтарвыбаркаму ў двухдзёным галасаваньні ўзялі ўдзел 64% выбаршчыкаў. Паводле закону дзеля таго, каб вынікі галасаваньня былі прызнаныя , неабходна , каб у ім ўзялі ўдзел больш за палову выбаршчыкаў. Папярэднія вынікі галасаваньня будуць вядомыя пазьней. Паводле папярэдніх сацыялягічных апатаньняў за далучэньне да Эўразьвязу выступаюць дзьве траціны літоўцаў. Далучэньне да Зьвязу раней было ўхвалена на рэфэрэндумах у Славеніі, Вугоршчыне і на Мальце.