Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:41 ]  У Іраку будзе адноўленая карткавая сыстэма на харчаваньне


Багдад У Іраку да канца гэтага месяца будзе ў поўным аб’еме адноўленая карткавая сыстэма забесьпячэньня харчаваньнем, якая існавала ў апошнія гады кіраваньня Садама Гусэйна. Пра гэта паведаміў сёньня выканаўчы дырэктар Ўсясьветнай арганізацыі харчаваньня Джэймс Морыс, які наведаў ірацкую сталіцу. Ён падкрэсьліў, што галоўным пытаньнем зьяўляецца бясьпека гуманітрных канвояў і сховішчаў харчаваньня і запатрабаваў ад войскаў кааліцыі забясьпечыць ахову канвояў і сховішчаў. Паводле Джэймса Морыса каля 60% ірацкага насельніцтва маюць пільную патрэбу ў харчовай гуманітарнай дапамозе. Размова ідзе пра разьмеркаваньне прыблізна паўмільёна тонаў харчаваньня ў месяц.
XS
SM
MD
LG