Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:26 ]  Вынікі перамоваў Паўэла з лідэрамі Ізраілю і палестынцаў


Ерусалім Ерыхо Дзяржскратар ЗША Колін Паўэл правеў сёньня перамовы з кіраўнікамі ўрадаў Ізраілю і палестынскай аўтаноміі Арыелем Шаронам і Махмудам Аббасам. Падчас сустрэчы з прэмьерам Ізраілю Паўэл заклікаў скасаваць блякаду палестынскіх паселішчаў, уведзеную з пачатку другой інтыфады ў верасьні 2000 году. Ізральскія ўлады ўжо пайшлі на зьмягчэньне блякады. Кіраўнік палестынскага ўраду Махмуд Аббас заявіў у размове з дзяржсакратаром ЗША , што Ізраіль мусіць спыніць пабудову габрэйскіхз паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях, вызваліць палестынскіх зьняволеных і адмяніць абмежаваньні супраць палестынскага лідэра Ясера Арафата. Колін Паўэл са свайго боку заклікаў палестынскі ўрад тэрмінова дэмантаваць тэрарыстычную інфарструктуру гэта значыць раззброіць экстрэмісцкія групоўкі. Бяз гэтага – падкрэсьліў дзяржсакратар ЗША – самыя лепшыя пляны ня могуць быць рэалізаваныя.
XS
SM
MD
LG