Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Артыкул 19" распаўсюдзіла агляд парушэнняў свабоды слова ў Беларусі ў лютым-красавіку сёлета.
Сярод самых сур'ёзных праблемаў прадстаўнікі арганізацыі называюць падрыхтоўку новага закону аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі. Увагу праваабаронцаў прыцягнула таксама пастанова міністэрства інфармацыі аб стварэнні Камісіі па тэлерадыёвяшчанню. На думку "Артыкула 19", паколькі старшынём камісыі стане міністар інфармацыі, камісія фактычна будзе залежная ад ураду ў прыняцьці рашэнняў.
"Артыкул 19" падтрымлівае ініцыятыву "Беларускай асацыяцыі журналістаў" наконт скасаваньня артыкулаў Крымінальнага кодэксу пра абарону кіраўніка дзяржавы ад паклёпу.
Прадстаўнікі праваабарончай аргнізацыі адзначылі таксама
факты пераследу выданьняў "Местное время", "Новая газета Смаргоні" і "Вячэрні Столін", а таксама журналістаў Міколы Маркевіча, Паўла Мажэйкі і Віктара Івашкевіча.