Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:07 ]  КНДР пагражае ўжыць усе сродкі ў адказ на магчымы напад ЗША


Пхэньян Паўночная Карэя заявіла сёньня, што выкарыстае ўсе магчымыя сродкі, калі Злучаныя Штаты паспрабуюць сілаю прымусіць яе адмовіцца ад ваеннай ядзернай праграмы. У артукуле, апублікаваным сёньня ў афіцыйнай газэце КНДР, сьцвяржаецца, што пагроза амэрыканскага ўдару па Паўночнай Карэі, павяліячваецца. Паводле выданьня зараз толькі ад Вашынгтону залежыць, ці будзе карэйская паўвыспа вольная ад ядзернай зброі. Злучаныя Штаты заяўляюць, што крызыс, спароджаны ваенай ядзернай праграмаю Пхэньяну, можа быць вырашаны мірным шляхам. Сёньня пачынаецца візыт у ЗША прэзыдэнта Паўдзёнай Карэі Но Му Хэна. Праблема ядзернай зброі КНДР будзе ў цэнтры яго перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.
XS
SM
MD
LG