Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:35 ]  У Чарнагорыі адбываюцца прэзыдэнцкія выбары


Падгорыца Сёньня ў Чарнагорыі адбываюцца прэзыдэнцкія выбары. Паволдле дадзеных сацыялягічных апытаньняў найбольшыя шанцы на перамогу мае кандыдат ад ўрадавай кааліцыі, былы прэмьер-міністар Філіп Вуянавіч. Найбуйнейшае апазыцыйнае аб’яднаньне байкатуе выбары. Пасада прэзыдэнта Чарнагорыі вольная з леташняга кастрычніку, калі кіраўнік дзяржавы Міла Джуканавіч склаў з сябе прэзыдэнцкія паўномоцтвы, каб узначаліць урад. З тае пары прэзыдэнцкія выбары праводзіліся двойчы – у сьнежні і ў лютым, але абраць кіраўніка дзяржавы не атрымалася, бо абодва раза ў галасаваньні ўзялі ўдзел меньш паловы выбаршчыкаў. Зараз патрабаваньне пра яўку ў 50%, неабходную для сапраўднасьці выбараў, адмененае.
XS
SM
MD
LG