Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  Зьліквідаваная партыя Баас, якая кіравала Іракам з 1968 году


Багдад Працягваюцца кадравыя перастаноўкі ў часовай амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку. Сёньня было абвешчана пра адстаўку Барбары Бодзін, якая месяц таму была прызначаная адказнай за нармалізацыю становішча ў Багдадзе. Аднаўленьне сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня ў ірацкай сталіцы адбываецца даволі марудна. Барбара Бодзін ужо пакінула Ірак. На гэтым тыдні кіраўніка часовай адміністрацыі Джэя Гарнэра зьмяніў Пол Брэмэр. Гарнэр зараз узначаліць аддзел аднаўленчых працаў і гуманітарнай дапамогі часовай адміністрацыі. Кіраўнік амэрыканскімі войскамі ў рэгіёне Томі Фрэнкс абвесьціў сёньня пра ліквідацыю партыіі Баас, якая аднаасобна кіравала Іракам з 1968 году. Старшыня камітэту кіраўнікоў штабоў ЗША Рычард Майерс паведаміў сёньня пра рэформу ірацкага войска. Паводле генерала Майерса яно будзе скарочанае да ўзроўню, неабходнага для абароны сваёй тэрыторыі, шэраг адмысловых злучэньняў, у тым ліку рэспубліканская гвардыя, будуць расфармаваныя.
XS
SM
MD
LG