Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:30 ]  Рэфэрэндум у Літве пра далучэньне да ЭЗ адбыўся


Вільня У рэфэрэндуме аб ўступленьні Літвы ў Эўразьвяз ужо ўзялі ўдзел каля 60 % выбаршчыкаў. Галасаваньне пачалося ўчора і завершыцца сёньня. Учора да выбарчых скрыняў прыйшла толькі чвэрць выбаршчыкаў. Гэта выклікала перасьцярогу, што рэфэрэндум можа не адбыцца. Паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў за далучэньне да Эўразьвязу выступаюць дзьве траціны літоўцаў. Раней далучэньне да Эўразьвязу было ўхваленае на рэфэрэндумах ў Вугоршчыне, Славеніі і на Мальце.
XS
SM
MD
LG