Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:27 ]  Паўэл правеў перамовы з Шаронам і Абасам

Ерусалім Сёньня дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл правеў перамовы з прэмьер-міністрам Ізраілю Арыелем Шаронам . Тэмаю размовы былі шляхі рэалізацыі мірнага пляну “дарожная мапа”. Паўэлл заклікаў ізраільскі бок зьняць блякаду палестынскіх паселішчаў. Паводле паведамленьня ізраільскага войска шэраг абмежаваньняў для палестынцаў у сэктары Газа і на Заходнім беразе Ярдану ўжо скасаваныя. Колін Паўэлл заявіў, што палестынскія ўлады мусяць як мага хутчэй раззброіць ваенізаваныя экстрэмісцкія групоўкі. Ён падкрэсьліў, што бяз гэтага самыя лепшыя пляны ня могуць быць рэалізаваныя. Сёньня ж ў другой палове дня ў горадзе Рамалла адбылася сустрэча дзяржсакратара ЗША з новым кіраўніком палестынскага ўраду Махмудам Аббасам. Перамовы Коліна Паўэлла з палестынскім лідэрам Ясерам Арафатам не плянуюцца.
XS
SM
MD
LG