ВІЛЬНЯ. У Літве распачаўся двухдзённы рэферэндум аб уваходзе краіны ў Эўразьвяз. Галасаваньне пакуль ідзе досыць павольна. На гадзіну дня паводле эўрапейскага часу прагаласавлі толькі 14 адсоткаў выбаршчыкаў У сьпісах выбаршчыкаў – 2 мільёны 600 тысячаў грамадзянаў. Рэферэндум будзе прызнаны адбыўшымся, калі цягам двух дзён у галасаваньні возьме ўдзел больш за палову выбаршчыкаў. Калі 50 адсоткаў зь іх выкажуцца “за”, то ўваход Літвы ў Эўразьвяз будзе ўхвалены. Літва – адная з 10 краінаў-кандыдатаў, падпісаўшых ў красавіку ў Афінах акт пра уваход у Эўразьвяз. Паводле апошніх дадзеных апытаньняў грамадзскай думкі, большасьць грамадзянаў краіны вітаюць уваход Літвы ў Эўразьвяз. Літва – чацьвертая краіна, у якой адбываецца рэферэндум пра ўваход ў Эўразьвяз. Раней за гэта выказаліся жыхары Мальты, Славеніі й Вугоршчыны. Балтыйскія суседзі Літвы Эстонія й Латвія прызначылі рэферэндумы на 14 і 20 верасьня адпаведна