Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:39 ]  Колін Паўэл будзе "ціснуць" на абодва бакі канфлікту


ТЭЛЬ-АВІВ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня прыбыў з візытам ў Ізраіль. Ён будзе абмяркоўваць з прэм’ер-міністрам краіны шляхі рэалізацыі “дарожнай мапы” – мірнага пляну развязваньня палестына-ізраільскага канфлікту, распрацаваны ЗША, ААН, Эўразьвязам і Расеяй. Напярэдадні адлёту Колін Паўэл заявіў, што будзе ціснуць на абодва бакі канфлікту з тым, каб яны пачалі рабіць крокі дзеля рэалізацыі пляну. Далей ў Рамалагу Дзяржсакратар ЗША сустрэнецца з кіраўніком Палестынскае аўтаноміі Махмудам Абасам. “Дарожная мапа” прадугледжвае стварэньне да 2005 году палестынскае дзяржавы. Палестынскія лідэры ўхвалілі плян, аднак ўрад Ізраілю выказаў свае супярэчаньні.
XS
SM
MD
LG