Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:51 ]  Рэферэндум у Літве


ВІЛЬНЯ. У Літве распачаўся рэферэндум аб уваходзе краіны ў Эўразьвяз. У сьпісах выбаршчыкаў – 6 мільёны 600 тысячаў грамадзянаў. Рэферэндум будзе прызнаны адбыўшымся, калі цягам двух дзён у галасаваньні возьме ўдзел больш за палову выбаршчыкаў. Калі 50 адсоткаў зь іх выкажуцца “за”, то ўваход Літвы ў Эўразьвяз будзе ўхвалены. Літва – адная з 10 краінаў-кандыдатаў, падпісаўшых ў красавіку ў Афінах акт пра уваход у Эўразьвяз. Паводле апошніх дадзеных апытаньняў грамадзскай думкі, большасьць грамадзянаў краіны вітаюць уваход Літвы ў Эўразьвяз. Літва – чацьвертая краіна, у якой адбываецца рэферэндум пра ўваход ў Эўразьвяз. Раней за гэта выказаліся жыхары Мальты, Славеніі й Вугоршчыны
XS
SM
MD
LG