КОТАБАТО. Прынасмі 13 чалавек былі забітыя і 26 параненыя ў выніку выбуху бомбы на рынку на паўднёвай выспе Філіпінаў. Паліцыянты мяркуюць, што арганізатары тэракту загінулі ў часе выбуху. Улады абвінавачваюць у тэракце сэпаратыскую групоўку “Фронт іслямскага вызваленьня Моро”, якая арганізавала шэраг такіх тэрактаў пачынаючы ад мінулага году.