АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Злучаныя Штаты унесьлi на разгляд Рады бясьпекi ААН праект рэзалюцыi, якая дала б ЗША i Вялiкай Брытанii паўнамоцтвы кантраляваць Ірак цягам прынамсi аднаго году. Рэзалюцыя таксама заклiкае зьняць эканамiчныя санкцыi зь Іраку ад наступнага месяца. Паводле праекту, прыбыткi ад продажу iрацкай нафты мусяць накiроўвацца ў адмысловы фонд рэканструкцыi Іраку, кiраваць якiм будуць дзяржавы каалiцыi.
Рада бясьпекi ААН мае абмеркаваць праект рэзалюцыi на наступным тыднi. Дзяржаўны сакратар ЗША Колiн Паўэл заклiкаў Раду хутка ўхвалiць рэзалюцыю, каб зьняць эканамiчныя санкцыi зь Іраку.
(Паўэл: ) “Гэта рэзалюцыя, якая ўрэшце прывядзе да зьняцьця санкцыяў, i сьвет зноўку зможа гандляваць зь Іракам. Рэзалюцыя таксама ясна кажа, што каалiцыя, якая цяпер у Іраку, будзе адказная за кiраваньне краiнай, пакуль кiраваньне краiнай не перададуць ў рукi iрацкага народу”.
Паўэл заявiў журналiстам, што рэзалюцыя надае ААН важную ролю ў Іраку. Ён сказаў, што трэба дазвол ААН, каб найхутчэй аднавiць здабычу iрацкай нафты i скарыстаць прыбыткi на карысьцi iрацкага насельнiцтва.
Амбасадар Францыi ў ААН Жан-Марк дэ Ла Саблiе заявiў, што рэзалюцыя мусiц надаваць большую ролю ў палiтычным жыцьцi Іраку каардынатару ААН. Абмасадар Нямеччыны ў ААН Гюнтэр Плойгер таксама сказаў, што чатырох месяцаў на сканчэньне праграмы “нафта ў абмен на харчаваньне”, як прапануе амэрыканскi праект, можа быць недастаткова.
(Плойгер: ) “Рэзалюцыя ўтрымлiвае некаторыя вельмi складаныя юрыдычныя схемы датычна эканамiчнай рэканструкцыi, рэалiзацыi нафты i прыбыткаў ад гэтага. Гэта мусяць прааналiзаваць экспэрты”.
У амэрыканскiм праекце рэзалюцыi таксама няма згадак пра вяртаньне ў Ірак збройных iнспэктараў ААН, да чаго заклiкала Расея i некаторыя iншыя краiны.