ВІЛЬНЯ. У Лiтве пачаўся рэфэрэндум аб далучэньнi да Эўрапейскага зьвязу. Галасаваньне пройдзе сёньня i заўтра.
Прэзыдэнт Лiтвы Раландас Паксас, а таксама ўсе асноўныя палiтычныя партыi краiны заклiкалi лiтоўскiх грамадзян прагаласаваць на рэфэрэндуме за далучэньне да Эўразьвязу.
Паводле апынтаньняў, каля 65 адсоткаў лiтоўцаў падтрымлiваюць далучэньне.
Лiтва i яшчэ 9 краiнаў маюць далучыцца да Эўразьвязу ў наступным годзе. Ва ўсiх гэтых краiнах мусяць прайсьцi рэфэрэндумы аб далучэньнi. Тры краiны – Мальта, Славенiя i Вугоршчына – ужо ўхвалiлi далучэньне на рэфэрэндумах. У Славаччыне такi рэфэрэндум мае адбыцца ў наступныя выходныя.