Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:48 ]  Ізраiльскiя войскi затрымалi замежных актывiстаў


ЕРУСАЛІМ. Ізраiль узмацнiў цiск на замежных актывiстаў на палестынскiх тэрыторыях, што выклiкала крытыку з боку праваабарончых групаў. Ізраiльскiя войскi арыштавалi двух замежнiкаў падчас рэйду супраць пра-палестынскага Руху мiжнароднай салiдарнасьцi. Ізраiль таксама ўвёў новыя абмежаваньнi на доступ ў палестынскi Сэктар Газа. Рух мiжнароднай салiдарнасьцi даслаў дзясяткi сваiх актывiстаў на Заходнi бераг ракi Ярдан i ў Сэктар Газа, дзе iдуць баявыя дзеяньнi. Прадстаўнiкi руху кажуць, што спрабуюць абаранiць паелстынцаў ад iзраiльскiх войскаў. Праваабарончыя групы “Г’юмэн Райтс Уотч” i “Эмнiсьцi Інтэрнэшанал”, чые чальцы былi затрыманыя назвалi дзеяньнi iзраiльскiх вайскоўцаў спробай заблякаваць замежнае назiраньне. Улады Ізраiлю кажуць, што групы кшталту Руху мiжнароднай салiдарнасьцi ставяць пад пагрозу жыцьцё сваiх сябраў i iзраiльскiх салдатаў у зоне баявых дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG