Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:17 ]  Стан прэзыдэнта Азэрбайджану Гэйдара Аліева здавальняючы


АНКАРА. Стан прэзыдэнта Азэрбайджану Гэйдара Аліева здавальняючы – сказана ў афіцыйнай заяве лекараў той лякарні Анкары, у якой Аліеў праходзіць курс лячэньня. Напярэдадні турэцкае тэлебачаньне паведаміла, што ў 79-гадовага прэзыдэнта Азэрбайджану сур'ёзныя праблемы з сэрцам і ныркамі. Аліеў апынуўся ў лякарні турэцкай сталіцы ў мінулым тыдні. Два тыдні перад тым, у часе публічнага выступу ў Баку ён двойчы губляў прытомнасьць.
XS
SM
MD
LG