ВАШЫНГТОН. Палата прадстаўнікоў Кангрэсц ЗША ўхваліла прапанаваны прэзыдэнтам Джорджам Бушам законапраект пра захады ў стымуляцыі эканомікі Злучаных Штатаў. У прыватнасьці, у бліжэйшыя 10 гадоў падаткі павінны быць скарочаныя на 550 мільярдаў даляраў. За – прагаласавалі 222 кангрэсмэны. Супраць – прадстаўнікі рэспубліканскай бальшыні – 203 чалавекі. Галасаваньне ў Сэнаце пройдзе ў наступным тыдні.