Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:53 ]  Бойка ў часе сьвяткаваньня Дня Перамогі ў Львове

ЛЬВОЎ. Сёньня ўкраінскія нацыяналісты ўчынілі бойку ў часе сьвяткаваньня Дня Перамогі на Марсавым полі, дзе пахаваныя савецкія вайскоўцы. Актывісты мясцовай арганізацыі “Сабор”, рэспубліканскай партыі УНО-УНСО напярэдадні пагражалі сарваць ўрачыстасьці, “пераўтварыўшы іх ў дзень памінаньня нявінна забітых”. Улады забаранілі ўсім партыям ладзіць на Марсавыі полі свае мітынгі, аднак да гэтага не прыслухаліся. Праз кардоны “правых”, якія перакрылі нэкропаль, міліцыя правяла ветэранаў ўскласьці кветкі, абараняючы іх ад нападак нацыяналістаў. У сутычцы ўдзельнічалі каля 500 чалавек.
XS
SM
MD
LG