БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Герхард Шродар сёньня заявіў, што ЗША і Нямеччыну зьвязвае “пажыццёвае сяброўства”, якое можа вытрымаць розныя меркаваньні. Гэта была сказана ў нямецкай сталіцы падчас цырымоніі з нагоды 100-х угодкаў амэрыканскай Гандлёвай Палаты ў Нямеччыне. Шродар непасрэдна не ўзгадваў вайну ў Іраку, якую Нямеччына скрытыкавала, аднак заявіў, што ня трэба рабіць выбар паміж сяброўствам з Амэрыкай і з Францыяй, другім апанэнтам ЗША у вайне.