ВАШЫНГТОН. ЗША накіроўваюць сваю ўвагу на ўрэгуляваньне Блізкаўсходняга канфлікту. Чакаеца, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня выступіць з прамовай, сярод іншага ён абвесьціць пра намер Вашынгтону стварыць на Блізкім Усходзе зону свабоднага гандлю. Дзяржсакаратар ЗША Колін Пауэл прыбыў сёньня ў Ізраіль для перамоваў з прэм’ер-міністрам Арыэлям Шаронам. Пазьней адбудзецца ягоная сустрэча з Махмудам Абасам. Тэма перамоваў – абмеркаваньне рэалізацыі мірнага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту – “дарожнай мапы”. Тым часам з Паласы Газы шэсьць ракетаў прызямліліся ў ізраільскім горадзе Шдэроце, параніўцы 10-гадовую дзяўчынку. Палестынскі самазабойцы быў забіты пра спробе накіраваць начыненый выбуховымі рэчывамі аўтамабіль на ізраільскі танк.