Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  У Літве заўтра адбудзецца рэферэндум


ВІЛЬНЯ. Заўтра ў Літве распачнецца рэферэндум аб уваходзе ў Эўразьвяз. Агітацыйная кампанія за ўваход Літвы ў гэтую арганізацыю завяршылася вялікім канцэртам ў Вільне. У агітацыі бралі ўдзел літоўскі прэзыдэнт, міністры й дзеячы культуры. Паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў ўваход Літвы ў Эўразьвяз падтрымліваюць 66 адсоткаў жыхароў. Аднак палітыкі засьцерагаюцца, што значная частка насельніцтва можа праігнараваць рэферэндум, выказаўшы такім чынам свой пратэст уладам, якія не выконваюць сваіх абяцаньняў. Апроч таго ў сьпісах выбаршчыкаў многа так званых “мёртвых душаў”, грамадзянаў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны, альбо не жывуць па прапісаных адрэсах. На сёньня ў сьпісы выбаршчыкаў унесеныя 2 мільёны 600 тысячаў грамадязнаў. Як паведамляе прэсавая служба ўраду Літвы, датэрмінова прагаласавалі ўжо каля 150 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG