Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:23 ]  Сустрэча лідэраў Польшчы, Францыі й Нямеччыны


ВРОЦЛАЎ. Сёньня тут адбылася сустрэча лідэраў Францыі, Польшчы й Нямеччыны. Тэма саміту -- паваенная будучыня Іраку. Тры краіны – часткі так званага “вэймарскага трохкутніка” шчыльна супрацоўнічалі цягам апошніх гадоў. Аднак стасункі ўскладніліся падчас вайны ў Іраку, якую актыўна падтрымала Польшча, а Нямеччы й Фыранцыя рэзка скрытыкавалі. Лідэры краінаў вырашылі паглыбляць супрацоўніцтва і наладжваць рэгулярныя кансультацыі. Нагадаю, што Польшча будзе забясьпечваць бясьпеку аднаго з сэктараў Іраку. Міністар абароны Польшчы Ежы Смайдзінскі прапанаваў Нямеччыне ўзяць удзел у “сілах стабілізацыі” ў Іраку. Міністар абароны Нямеччыны Петэр Штрук адмовіўся ўдзельнічаць ў кантынгенце, кіруемым Польшчай, аднак ён не выключае, што нямецкія вайскоўцы накіруюцца ў Ірак у складзе фармаваньняў ААН. На саміце гэтаксама будуць абмяркоўвацца пытаньні будучага уваходу Польшчы ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG