Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  Намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж у Афганістане


КАБУЛ.Намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж сёньня сустрэўся з прэзыдэнтам Афганістану ды іншымі лідэрамі краіны. Армітэдж запэўніў, што ЗША выканаюць усе абавязацельствы ў дачыненьні да Афганістану, нягледзячы на ўдзел у аднаўленьні Іраку. Намесьнік Дзяржсакратара ЗША заявіў, што амэрыканскія вайцскоўцы не пакінуць Афганістан, пакуль афганскі ўрад ня будзе здольны самастойна забясьпечваць бясьпеку ў краіне. Рычард Армітэдж наведаў сёньня разбураны Нацыянальны Музэй Афганістану і ахвяраваў на яго аднаўленьне 100 тысячаў даляраў. Падчас візыту Армітэджа ў Кабулы адбыўся моцны выбух. Прычына пакуль невядомая, аднак прадстаўнік амбасады ЗША заявіў, што графік візыту Армітэджа ня будзе зьменены. Армітэдж адзначае, што сытуацыя ў Афганістане дагэтуль складаная. Гэтаксама ён паведаміў, што не мае інфармацыі, ці жывы кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда” Усама бін Лядэн. Паводле некаторых звестаак ён можа хавацца ў гарах на мяжы Пакістану з Афганістанам.
XS
SM
MD
LG