Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:16 ]  Аварыя авіаляйнэру ў Конга


КІНШАСА. Больш за 100 чалавек лічацца загінуўшымі у Конга ў выніку аварыі авіяляйнэру ІЛ-76 савецкай вытворчасьці. Мяркуецца, што на борце было 126 чалавек. Як паведамляюць заходнія інфармацыйныя агенствы, у часе палёту адчыніліся дзьверы і людзі сталі выпадаць з самалёту. Паводле інфармацыі Бі-Бі-Сі, пасьля прызямленьня на борце засталіся толькі расейскія лётчыкі, якія кіравалі ляйнэрам. Трагедыя адбылася ўчора. Урад Конга афіцыйна паведамляе пакуль толькі пра 7 сьмерцяў. Пакуль дакладна невядома, якой кампаніі належыў самалёт. Інфармацыйныя кампаніі паведамляюць, што на самалёце быў надпіс "Украинския грузовыя авиалинии".
XS
SM
MD
LG